Спадчына: Бабрук Сяргей Антонавіч
Чацвер, 17 Сакавік 2016 13:05
15 лютага 2016 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Антонавіча Бабрука (1901–1962), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-лейтэнанта інжынерна-тэхнічнай службы, Героя Савецкага Саюза
Сяргей Антонавіч Бабрук нарадзіўся 15 лютага 1901 года ў вёсцы Шубічы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сямʼі селяніна. У 1914 годзе закончыў пачатковую школу. У гэтым жа годзе ўспыхнула Першая сусветная вайна. Вялікая хваля бежанцаў хлынула на ўсход. Бежанская плынь занесла Сяргея Бабрука на землі Калужскай губерні, дзе ён быў уладкаваны ў сіроцкі прытулак. Затым працаваў слесарам.